24.05.2024

Удзел БДАМЛМ ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды святкавання 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Янка Купала сказал: “Хай толькі асвеціць Вас адна вялікая думка, — аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыццё, калі яна Вас да гэтага пакліча”.

Купалаўскае імкненне служыць беларускай літаратуры і культуры з'яўляецца сувязным звяном паміж Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, які 24 мая 2024 года адсвяткаваў свой 80-гадовы Юбілей.

Створаны ў 1944 годзе, калі Беларусь адраджалася пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ён стаў данінай памяці беларусаў свайму "Песняру" — Янку Купалу.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар БДАМЛМ А.А. Макаранка, дырэктар БДАКФФД А.М. Ганчар, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, партнёры музея і калегі. Сярод ганаровых гасцей - сваякі Янкі Купалы.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў БДАМЛМ і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку выстаў. З фондаў БДАМЛМ для экспанавання ў Літаратурным музеі Янкі Купалы выдаваліся асабістыя рэчы паэта, фатаграфіі, архіўныя дакументы, сярод якіх творы М.Л. Тарасікава — ілюстратара кніг Янкі Купалы і інш.

За плённае супрацоўніцтва паміж нашымі ўстановамі дырэктар Літаратурнага музея А.В. Галінская ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла дырэктару БДАМЛМ А.А. Макаранка памятны падарунак – драўляную дошку “Сябру Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літ аратуры і мастацтва”.

Калектыў БДАМЛМ на чале з дырэктарам архіва-музея А.А. Макаранка выказвае захапленне актыўнасцю і прафесіяналізмам калектыву Літаратурнага музея і жадае творчых поспехаў і зацікаўленых наведвальнікаў!

Галерэя малюнкаў