20.02.2025

Удзел БДАМЛМ ў V чытаннях памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, філолага, археографа

20 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «V чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852 гг.): гісторыка, філолага, археографа», прымеркаванай да 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і 555-годдзя аб’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.

 

Чытанні адкрыў архімандрыт, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, дацэнт Апанас (Сакалоў).

З прывітаннем да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарха ўсяе Беларусі Веніямін, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г.Каханоўскі, старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Магілёўскай вобласці С.А.Язерская.

З пленарнымі дакладамі выступілі загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат гістарычных навук, прафесар В.А.Цяплова, архімандрыт, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, дацэнт Апанас (Сакалоў), протаіерэй, прарэктар па навуковай рабоце Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Канстанцін Кастрамін, протаіерэй, сакратар Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення Георгій Алампіеў і дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Гронскі.

Асноўнай мэтай канферэнцыі з’яўлялася асэнсаванне духоўнай і культурнай спадчыны манастыроў Рускай Праваслаўнай Царквы, значэння праваслаўных манастыроў у гісторыі і сучасным жыцці Расіі і Беларусі, а таксама шырокага кола пытанняў гісторыі Праваслаўнай Царквы, сучаснага стану археаграфіі і навуковай спадчыны протаіерэя Іаана Грыгаровіча.