Віктар Іванавіч – паэт, празаік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аляксея Пысіна Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 за лепшую кнігу прозы. За высокія дасягненні ў літаратурнай дзейнасці ўзнагароджаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
Віктар Кунцэвіч аўтар кніг — «Зваротныя масты» (1996), «Горкая спакуса» (1999), «Одинокий дождь» (2005), «Гул у звоне» (2010), «Крылья ливня» (2015), «Калі чужая душа – твая» (2023).
Падчас сустрэчы пісьменнік распавядаў пра свой шлях у літаратуру, крыніцы натхнення і таленту, пра герояў сваіх твораў і іх прататыпах.
Па заканчэнні мерапрыемства, у гутарцы М.І.Пышынскай з В.І.Кунцэвічам былі дасягнуты дамоўленнасці аб уключэнні яго ў спіс грамадзян (дзеячоў літаратуры і мастацтва) — крыніц камплектавання БДАМЛМ – і папаўненні Націянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусі яго дакументамі.