06.11.2024

Удзел БДАМЛМ у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

5 лістапада 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка сумесна з дырэктарамі дзяржаўных архіўных устаноў А.К.Дземянюком, А.М.Ганчаром і М.М.Глушаковым прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

З юбілейнай датай Нацыянальны мастацкі музей павіншавалі кіраўнікі Міністэрства культуры і падведамасных арганізацый, творчая інтэлігенцыя, мастакі і журналісты.

З віншавальным словам выступілі Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І.Грамада, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Е.М.Дулава і інш.Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена выстава “Страты і вяртанні.

Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957”, прысвечаная гісторыі стварэння і дзейнасці Дзяржаўнай карціннай галерэі ў Мінску, вываза культурных каштоўнасцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, будаўніцтва галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея.

Напрыканцы мерапрыемства адбыўся Святочны канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Кіраўніцтва і калектыў БДАМЛМ віншуе калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на чале з А.У.Конанавай з гэтай знамянальнай датай. Ад душы жадаем Вам дабрабыту і паўнаты сіл для дасягнення вызначаных мэтаў і рашэння пастаўленых задач, упэўненасці ў заўтрашнім дні і надзейных партнёраў!