12 чэрвеня 2026 года каля вадасховішча Дразды прайшлі маштабныя спаборніцтвы санітарных дружын і санітарных звёнаў сярод арганізацый Цэнтральнага раёна, у якіх прыняла ўдзел санітарная дружына Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).
Галоўнай мэтай мерапрыемства стала ўдасканаленне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў грамадзянскіх медыцынскіх фарміраванняў па аказанні першай дапамогі ў зонах надзвычайных сітуацый. Праграма першынства складалася з пяці этапаў, якія ўключалі праверку табельнага аснашчэння і ўмення карыстацца ім, работу ў асяродку камбінаванага, хімічнага і інфекцыйнага паражэння, а таксама тэарэтычны конкурс. Работнікі БДАМЛМ паказалі добрую згуртаванасць, высокую хуткасць рэакцыі, стойкасць і камандны дух пры пераадоленні ўсіх выпрабаванняў. Па выніках барацьбы сярод шматлікіх каманд раёна санітарная дружына БДАМЛМ заняла ганаровае 9-е месца.
Віншуем калег з годным вынікам і дзякуем за актыўную грамадзянскую пазіцыю і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любой экстрэмальнай сітуацыі!

