З прывітальным словам да маладых спецыялістаў выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў, кіраўнік Упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Шэндзік. У сваіх выступах яны падкрэслілі важнасць прафесіі архівіста, яе запатрабаванасць у сучасным грамадстве.
Ад імя калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва жадаем маладым спецыялістам поспехаў у засваенні прафесіі, плённай працы, цікавых знаходак і творчай рэалізацыі.