У прэзентацыі прынялі ўдзел вучоныя, літаратары, грамадскія дзеячы и дзеячы культуры. Мадэратарам мерапрыемства выступіла кіраўнік праекта, загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы А.А.Васілевіч.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар І.В.Саверчанка, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь В.С.Ліпскі, прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і інш.А.А.Макарэнка павіншавала калег з выхадам у свет новага навуковага выдання Зборніка работ класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, у які ўвайшлі творы аўтара, створаныя ў 1926-1931 гг.
Выказала словы падзякі і надзею на сумеснае супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы наступнага тома Зборніка.У рамках прэзентацыі адбылося адкрыццё кніжнай выстаўкі “Беларускі сусвет Кузьмы Чорнага”.