16.06.2025

Удзел БДАМЛМ у праграме “Вайна між радкоў” Тэлерадыёкампаніі “Гомель”

13 чэрвеня 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Наталля Аляксандраўна Мізон прыняла ўдзел у здымках праграмы “Вайна між радкоў”, якую рыхтуе тэлерадыёкампанія “Гомель”.

 

Тэмай праграмы стала жыццё і творчасць Народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна, Івана Мележа, Івана Навуменкі і Андрэя Макаёнка ў годы Вялікай Айчыннай вайны.

У БДАМЛМ захоўваюцца каштоўныя дакументы гэтых выдатных пісьменнікаў, якія дазваляюць больш глыбока даследаваць іх светапогляд і творчы шлях, асабліва ў часы суровых выпрабаванняў вайной. Удзел Наталлі Аляксандраўны Мізон у праграме дазволіць гледачам пазнаёміцца з унікальнымі архіўнымі матэрыяламі і пачуць цікавыя факты з жыцця знакамітых пісьменнікаў.