З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і начальнік Упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці Р.С.Тараборын.
З дакладамі, прысвечанымі стану і развіццю архіўных тэхналогій па прадастаўленні аддаленага доступу да рэтраспектыўнай інфармацыі выступілі намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.У.Качаткова і начальнік аддзела рэалізацыі дзяржаўных праграм, забеспячэння захаванасці і ўліку архіўных дакументаў Упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці. Вопытам папулярызацыі архіўных дакументаў з беларускага боку падзяліліся намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок і расійскага – дырэктар Дзяржаўнага архіва адміністрацыйных органаў Свярдлоўскай вобласці А.В.Селязнёва.

