24.12.2025

Удзел БДАМЛМ у дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды»

23 снежня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з членамі першаснай арганізацыі Грамадскага Аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей – БРСМ) прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Акцыя арганізавана Цэнтральным раённым камітэтам БРСМ і накіравана на падтрымку дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

 

У рамках акцыі старшыня ячэйкі БРСМ БДАМЛМ І.А.Лабовіч перадаў сабраныя падарункі – цацкі, кнігі, наборы для творчасці і настольныя гульні другому сакратару Цэнтральнага раённага камітэта БРСМ Я.М.Лебядзеўскаму. Удзел архіва-музея ў каляднай дабрачыннай акцыі становіцца добрай штогадовай традыцыяй, якая заклікана падарыць радасць дзецям, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, зрабіць іх Новы год шчаслівым і радасным.