29.11.2024

Удзел БДАМЛМ у Беларускім юрыдычным форуме

28 лістапада 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у Беларускім юрыдычным форуме, арганізаваным Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі, Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных, ТАА “Юрспектр”.

Мэта Форума - ва ўмовах адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, грамадзянскай супольнасці і бізнесу абмеркаваць бягучы стан прававой сістэмы, пачуць праблемныя пытанні прымянення прававых норм да ўліку пры далейшым удасканаленні заканадаўства.

У ходзе правядзення мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж грамадскім аб’яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў” і дзяржаўнай установай “Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь”.