15 жніўня 2025 года напярэдадні новага навучальнага года ў межах дабрачыннай акцыі “Збяром школьны заплечнік разам”, арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі дзіцячы фонд”, адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва — старшыні першаснай арганізацыі БРСМ архіва-музея І.А.Лабовіча і вядучага архівіста В.В.Капітонавай з прадстаўніком дзіцячага фонду.
Работнікі архіва-музея перадалі школьныя прыналежнасці, сабраныя калектывам установы для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах, дзецям-сіротам, выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, а таксама дзецям, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Выказваем надзею, што падарункі да пачатку новага навучальнага года будуць карыснымі і прынясуць радасць тым дзецям, якім дапамагае “Беларускі дзіцячы фонд”.