12.07.2025

Удзел БДАМЛМ у навучальным зборы, арганізаваным галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама

10–11 ліпеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка сумесна з прадстаўнікамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў (далей — РАУ) прыняла ўдзел у навучальным зборы па арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі, арганізаваным галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама ў Доме прафсаюзаў г. Гомеля.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступілі намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот і начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С.Камалыеў.

Лектары навучальнага збора асаблівую ўвагу надалі распрацоўцы, узгадненню і зацвярджэнню сістэмы кіравання аховай працы, арганізацыі навучання, праверкі ведаў, правядзенню інструктажоў, расследаванню няшчасных выпадкаў.

Удзельнікі збору ўшанавалі памяць і ўсклалі кветкі да помніка ахвярам генацыду беларускага народа «Дрэва жыцця». Азнаёміліся з дзейнасцю ААТ “Гомсельмаш”. Сваімі ўражаннямі аб наведванні выставы тэхнікі і асноўнага канвеера завода А.А.Макаранка падзялілася з рэдактарам газеты «Сельмашевиц» І.М.Кавалёвай.

Калегі - архівісты з Гомеля для кіраўнікоў РАУ арганізавалі экскурсію па новым будынку Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і прадставілі выставачныя праекты “Гомельшчына няскораная” і “Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць”.

Удзел у гэтым мерапрыемстве пасадзейнічае павышэнню ўзроўня арганізацыі бяспекі на рабочых месцах і знізіць рызыку вытворчага траўматызму.