22.01.2026

У БДАМЛМ падведзены вынікі працы за 2025 год

22 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы ўстановы за 2025 год. У рэжыме відэаканферэнцыі прыняла ўдзел начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ю.У.Байданава.

 

З дакладам выступіла дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка. Кіраўнік падвяла вынікі выканання планавых паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці БДАМЛМ: камплектаванне, забеспячэнне захаванасці, улік, удасканаленне сістэмы навукова-даведачнага апарата і выкарыстанне дакументаў. Алена Аляксандраўна адзначыла дасягненні калектыву ў рэалізацыі планавых паказчыкаў і вызначыла задачы на наступны год.

Ю.У.Байданава дала станоўчую ацэнку рабоце БДАМЛМ і адзначыла значны ўклад калектыву ў захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны краіны, натхніла на далейшую плённую працу.