17.11.2025

Сюжэт на тэлеканале “Беларусь 3” аб юбілейным вечары, арганізаваным БДАМЛМ да 100-годдзя кампазітара Ю.У.Семянякі

16 лістапада 2025 года ў эфіры праграмы “Культурны тыдзень” тэлеканала “Беларусь 3” выйшаў сюжэт аб юбілейнай вечарыне “Майстэрства натхнёнае, узнёслае”, прысвечанай 100‑годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, народнага артыста БССР Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.

 

Мерапрыемства адбылося у сярэдняй школе №4 г.Мінска, дзе Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прэзентаваў віртуальную выставу “Майстэрства натхнёнае, узнёслае”. У ёй  адлюстравана багатая спадчына Ю.У.Семянякі: нотныя рукапісы, афішы і праграмы спектакляў, фотаздымкі, ліставанне з калегамі і сябрамі, дакументы да біяграфіі.

Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка распявяла пра паступленне дакументаў Ю.У.Семянякі, а дачка кампазітара І.Ю.Семяняка ўзгадала пра сяброўскія сувязі бацькі з многімі вядомымі дзеячамі літаратуры і мастацтва, іх сустрэчы ў сямейным асяродзі.

У сюжэце таксама паказаны фрагменты музычных нумароў ад навучэнцаў і настаўнікаў, што выконваліся падчас вечарыны.

Палядзець сюжэт можна па спасылцы

https://www.youtube.com/watch?v=l-D94gLT3a4&t=664s