20.12.2025

Сюжэт БелТІЗ аб выставе БДАМЛМ «Рыцар чалавечага духу»

17 снежня 2025 г. відэаканал Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) зняў сюжэт аб выставе «Рыцар чалавечага духу», арганізаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і прысвечанай 95-годдзю вядомага беларускага пісьменніка В.С.Караткевіча. Аснову сюжэту склалі інтэрв'ю куратара выставы, вядучага архівіста Н.А.Мізон і апавяданне аб жыцці і дзейнасці пісьменніка на аснове матэрыялаў выставы.

 

У сюжэце прадстаўлены рэдкія дакументы аб паходжанні В.С.Караткевіча, яго эпісталярнай спадчыне, падарожжах, цёплых і сяброўскіх адносінах з іншымі вядомымі літаратарамі. Важнае месца займае расповед куратара аб незвычайным жыццёвым гумары В.С.Караткевіча. У сваім інтэрв'ю Н.А.Мізон падкрэсліла, што дакументальная спадчына У.С.Караткевіча ў фондах архіва-музея вельмі разнастайная і дае магчымасць даследчыкам будучыні адкрываць новыя факты аб яго жыцці.

Паглядзець сюжэт БелТІЗ пра выставу «Рыцар чалавечага духу» можна па спасылцы https://youtu.be/7BN12tWvZb8?list=PLctoYBxlAIJ8Fcg8bjer6_bYudHQfhloP