12.02.2024

Супрацоўніцтва з Архівам Расійскай акадэміі навук

12 студзеня 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі дырэктар Архіва Расійскай акадэміі навук (РАН), дзейсны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі ІІІ класа, кандыдат культуралогіі Аляксандр Віктаравіч Рабаткевіч і кіраўнік Групы камплектавання асабістымі фондамі навукоўцаў і іх навуковага апісання Архіва РАН Вольга Уладзіміраўна Селіванава.

Адбыліся плённыя перамовы з дырэктарам архіва-музея Аленай Аляксандраўнай Макаранка, падчас якіх была дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве і магчымасці сумеснага правядзення мерапрыемстваў да Дня касманаўтыкі.

Госці агледзелі выставу, прысвечаную 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 95-годдзю беларускага мастака дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва Лявона Баразны.

1. Фатаграфія падчас уручэння А.В. Рабаткевічам памятного календара Архіва РАН на 2024 г. А.А. Макаранка

2. Фатаграфія А.А. Макаранка ў групе з А.В. Рабаткевічам і О.У. Селіванавай

3. Фатаграфія А.А. Макаранка ў групе з А.В. Рабаткевічам і О.У. Селіванавай

Галерэя малюнкаў