08.04.2024

Супрацоўнік БДАМЛМ наведаў Гала-канцэрт “Звездный путь. Мы вместе!”

7 красавіка 2024 г. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДМАЛМ), член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ Н.П.Прынько наведала Гала-канцэрт “Звездный путь. Мы вместе!”, прысвечаны 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.

На сцэне Дзяржаўнай установы “Дварэц Рэспублікі” Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прагучалі папулярныя і новыя песні ў выкананні таленавітых людзей розных прафесій у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Пасля яркіх і творчых нумароў фіналістаў і ўдзельнікаў тэлепраэкта “Звездный путь” засталіся толькі добрыя ўражанні. У эфір тэлеканала АНТ канцэрт выйдзе ў Дзень працы – 1 мая.