16.07.2024

Сход калектыву БДАМЛМ з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь

15 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву архіва-музея, на якім былі абмеркаваны падзеі ў краіне і за мяжой. Асаблівая ўвага была нададзена святкаванню 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.

На сходзе з дакладам выступіла дырэктар БДАМЛМ А.А. Макаранка, у якім расказала пра гісторыю станаўлення Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь і пра тое, які шлях прайшла наша краіна на працягу 30 гадоў: ад эканамічнага крызісу да харчовай бяспекі, будаўніцтва АЭС і заваявання космасу. Акрамя таго, адбыўся прагляд дакументальнага відэафільма “У прэзідэнцкім шляху”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў сумесна з Агенцтвам тэлевізійных навін у рамках праекта "У адкрытым доступе".