27.02.2024

Сход членаў ГА "БРСМ" БДАМЛМ

27 лютага 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся сход першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” архіва-музея.

Па выніках яго правядзення былі выбраны дэлегаты на IX Пазачарговую канферэнцыю Цэнтральнай раённай арганізацыі Грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г.Мінска, а таксама разгледжана пытанне аб унясенні прапаноў па вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу.