23.04.2024

Школьнікі ў архіве-музеі

23 красавіка 2024 года ў рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” і адукацыйнага праекта “Урок у музеі” работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва сумесна з  настаўнікамі ДУА “Сярэдняя школа № 86 г. Мінска” быў праведзены ўрок беларускай мовы для вучняў 5 “А” класа.

Тэма ўрока “Састарэлыя словы” была ўдала раскрыта ў  старажытных сценах былога касцёла бернардзінцаў. Выстава “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, прысвечаная 110-годдзю А. Куляшова, стала важнай ілюстратыўнай крыніцай інфармацыі па тэме ўрока. Музейныя прадметы, выкарыстаныя на занятку, пашырылі жыццёвы досвед вучняў. Незвычайная форма правядзення ўрока была з радасцю і цікавасцю ўспрынята школьнікамі, яны выказалі пажаданні вярнуцца ў архіў на тэматычную экскурсію.

Галерэя малюнкаў

View the embedded image gallery online at:
https://bdamlm.by/shkolniki-u-arkhive-muzei#sigProIdaadcae6932