13.11.2024

Рэалізацыя акцыі “Беларусь-энергаэфектыўная краіна” ў БДАМЛМ

11 лістапада 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Міжнародны дзень энергазберажэння. Асноўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны праблеме энергазберажэння. Дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка праінфармавала работнікаў аб энергаэфектыўных тэхналогіях, нагадала аб важнасці выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, аб спосабах энергазберажэння дома і ў офісе. А.А.Макаранка звярнула ўвагу прысутных на эканамічную мэтазгоднасць энергазберажэння для кожнага грамадзяніна і ўсёй дзяржавы. Прымяненне рэгулярных мер у галіне энергазберажэння дазваляе знізіць нагрузку на навакольнае асяроддзе і прадухіліць экалагічнае забруджванне.

На сайце БДАМЛМ размешчана дадатковая інфармацыя аб правядзенні гэтай дзяржаўнай акцыі ў архіве-музеі.