27.10.2023

Рэалізацыя акцыі “Архівы – школе” ў БДАМЛМ для студэнтаў універсітэта культуры і мастацтваў

27 кастрычніка 2023 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва вядучым архівістам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццянай Віктараўнай Кекелевай была прачытана лекцыя на тэму “Архіўная эўрыстыка” для студэнтаў 2 курса па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Экскурсантам расказалі аб методыцы пошуку, аналізу і інтэрпрэтацыі архіўных крыніц на прыкладзе фондаў БДАМЛМ і пазнаёмілі з сістэмай навукова-даведачнага апарата архіва-музея (вопісамі, каталогамі, даведнікамі).