11.11.2023

Рэалізацыі акцыі "Беларусь – энергаэфектыўная краіна" ў БДАМЛМ

11 лістапада 2023 года ў рамках Рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”, якая праходзіць пад дэвізам “Уключай Энергаэфектыўнасць”, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі адбыўся сход працоўнага калектыву архіва-музея.

Намеснік дырэктара А. А. Макаранка праінфармавала работнікаў аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку спосабах энергазберажэння ў побыце. Акрамя таго, ажыццёўлены прагляд сацыяльных відэаролікаў па энергазберажэнню, размешчаных на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

На інфармацыйным стэндзе і на сайце БДАМЛМ размешчана дадатковая інфармацыя аб правядзенні гэтай дзяржаўнай акцыі ў архіве-музеі.

Галерэя малюнкаў