21.05.2024

Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у навуковым мерапрыемстве на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

20 мая 2024 г. у рамках “Тыдня беларускай культуры і мастацтва”, а таксама напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў работнікі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ) – загадчык аддзела, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Скок Вераніка Пятроўна, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Кенько Міхаіл Паўлавіч на чале з дырэктарам Макаранка Аленай Аляксандраўнай прынялі ўдзел у кінапаказе-дакладзе “Стварыць мастацтва з пекла зямнога”, прысвечанага франтавым кінадакументалістам-беларусам і кіналетапісу вызвалення Беларусі.

Навуковы даклад падрыхтаваны Рэспубліканскай лабараторыяй гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ДНУ “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі, кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам Рэмішэўскім Канстанцінам Ігаравічам з выкарыстаннем фондаў БДАМЛМ і БДАКФФД. У кінапаказ былі ўключаны фрагменты архіўнай кінахронікі з дакументальных стужак “Бітва за Віцебск” (1944 г.) і “Вызваленне Савецкай Беларусі” (1945 г.).

Падчас мерапрыемства была дасягнутая дамоўленасць з патэнцыйным архіваўтваральнікам – дачкой беларускага кінахронікера Юльяна Доўнера Людмілай Юльянаўнай.

Галерэя малюнкаў