12.09.2025

Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Партызанскі архіў”, прысвечанай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

11 верасня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій К.А.Лукіна удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Партызанскі архіў”, прысвечанай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Арганізатарам канферэнцыі з’яўляўся Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прафесар С.М.Ходзін.

У рамках правядзення секцый прагучалі даклады вучоных і архівістаў па наступных тэмах — “Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны” і “Усенародная партызанская барацьба ў Беларусі і захаванне гістарычнай памяці пра яе”.

Грунтуючыся на матэрыялах фонду № 1330 НАРБ, вядучы архівіст К.А.Лукіна расказала аб агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці партызан у гады вайны.