5 лютага 2026 чальцы першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далее – БДАМЛМ) на чале з кіраўніком ячэйкі Іванам Аляксандравічам Лабовічам наведалі выставу “Мая Беларусь”. Экспазіцыя адкрыта ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO, у ёй аб’яднаны галоўныя поспехі краіны ў эканоміцы, навуцы, культуры і тэхналогіях.
Экспазіцыя з’яўляецца адным з галоўных культурна-выставачных мерапрыемстваў гэтага года. Экскурсія дазволіла маладым спецыялістам пазнаёміцца з дасягненнямі ў галіне прамысловасці, навукі і тэхнікі.
Маладых архівістаў уразіла дэманстрацыя сучасных тэхналогій (VR-ферм, робатаў-даільшчыкаў, аградронаў і дронаў са штучным інтэлектам) у аграпрамысловым комплексе. Таксама на выставе быў прадстаўлены адзін з праектаў модульнага дома, што становіцца ўсё больш папулярным ва ўсім свеце. Кожны зацікаўлены мог зайсці ў яго, каб палядзець, што там знаходзіцца.
Па выніках наведвання работнікі БДАМЛМ адзначылі высокі ўзровень арганізацыі выставы. Яны здолелі ўбачыць маштаб беларускага эканамічнага цуду і адчуць сваё дачыненне да яго.

