Лекцыю правяла малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны Лукашэвіч Ганна Сяргееўна. Яна распавяла пра цяжкі ваенны час, пра важнасць падтрымкі і сувязі паміж фронтам і тылам, а таксама пра гісторыю лістоў-трохкутнікаў, якія сталі сімвалам ваеннага часу. На працягу лекцыі было зачытана мноства кранальных лістоў з фронту, якія дазволілі слухачам глыбей адчуць атмасферу ваеннага часу і зразумець вялікую ролю перапіскі з роднымі і блізкімі для падтрымання маральнага духу салдат.
Наведванне лекцыі “Салдацкі трохкутнік” стала для прадстаўнікоў БДАМЛМ памятнай падзеяй, якая дазволіла дакрануцца да гісторыі і ўшанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.