З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка. Яна падкрэсліла ролю БДАМЛМ у захаванні для будучых пакаленняў дакументальнай спадчыны дзеячаў літаратуры і мастацтва, як часткі гістарычнай і агульнанацыянальнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Экспазіцыю прадставіла вядучы архівіст Т.А.Анпілогава, якая распавяла пра дакументы, адабраныя для выставы “Я справай абраў сабе слова...”, — гэта рукапісы вершаў, творчыя напрацоўкі, сшыткі з вершамі, рэцэнзіі, фатаграфіі з сябрамі, перапіска з пісьменнікамі, калегамі з асабістага фонду Н.З.Кісліка. Прадстаўленыя архіўныя матэрыялы сведчаць аб складаным жыццёвым і творчым шляху паэта-франтавіка. Выстава дае магчымасць усім жадаючым пазнаёміцца з творчасцю Навума Зіноўевіча не толькі як паэта, але і з яго дзейнасцю ў якасці перакладчыка, сапраўднага майстра сваёй справы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аматары паэзіі і іншыя.