Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).
9 мая і 3 ліпеня - гэта сімвалы подзвігу і гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. БДАКФФД падрыхтаваў дакументальны фільм, у якім у храналагічным парадку апавядаецца аб вызваленні гарадоў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-1944 гг. Гэта неацэнныя гістарычныя сведчанні, якія ажыўляюць падзеі вайны.
Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча і сярэдняй школы № 206 ім. А.М.Кіжаватава г. Мінска.