21.02.2024

Першы нацыянальны канал беларускага радыё ў гасцях у БДАМЛМ

20 лютага 2024 года ў гасцях у Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пабываў карэспандэнт перадачы “Літаратурны калейдаскоп” Першага нацыянальнага канала беларускага радыё.

У ходзе інтэрв'ю дырэктар БДАМЛМ А.А. Макаранка расказала аб мерапрыемствах, якія праводзіліся архівам-музеем з нагоды святкавання 95-годдзя мастака, этнографа і грамадскага дзеяча Лявона Баразны, 120-годдзя з дня нараджэння опернай спявачкі, народнай артысткі СССР і БССР Ларысы Пампееўны Аляксандраўскай; аб сумесных праектах з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеем, Лідскім гісторыка-мастацкім музеем; аб дасягнутых дамоўленасцях з Архівам Расійскай акадэміі навук.

Загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І. Пышынская падзялілася тонкасцямі прыёму дакументаў з асабістых архіваў фондаўтваральнікаў. Распавяла аб тым, якія дакументы народнага мастака БССР Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва паступілі на захоўванне ў архіў-музей у лютым 2024 г.

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання архіва-музея М.П. Кенька прадставіў выставу “Перад сабой і святам будзь праўдзівы”, прысвечаную 110-годдзю народнага паэта Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. 

1. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы “Літаратурны калейдаскоп” М.П. Кенькі, М.І. Пышынскай, А.А.Макаранка

2. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы “Літаратурны калейдаскоп” А.А.Макаранка

3. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы “Літаратурны калейдаскоп” М.П. Кенькі

4. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы “Літаратурны калейдаскоп” М.І. Пышынскай

Галерэя малюнкаў