Дакументы свайго бацькі перадала дачка Доўнар-Маліцкая Людміла Юльянаўна — хімік-тэхнолаг, аўтар вынаходніцтваў і навуковых публікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
В архіў-музей паступілі біяграфічныя дакументы Ю.Ф. Доўнара: пропускі і пасведчанні Забайкальскага Ваеннага вокруга (1942), Упраўлення Чырвонай Арміей, Заходняга фронту (1943), III Беларускага фронту (1945), , даведка аб раненні (1945), фатаграфіі, пісьмы і інш.
Кіраўніцтва БДАМЛМ выказвае падзяку вядучаму навуковаму супрацоўніку Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдату мастацтвазнаўства, дацэнту Канстанціну Ігаравічу Рэмішэўскаму за дапамогу ў паступленні дакументаў, якія маюць значную каштоўнасць для даследвання беларускай дакументалістыкі Вялікай Айчынай вайны і патрыятычнага выхавання моладзі.