05.12.2024

Міжнародны дзень мастака (у рамках сумеснага праекта з Рэспублікай Татарстан «Дзень у гісторыі»)

У рамках сумеснага праекта з Рэспублікай Татарстан «Дзень у гісторыі» ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў на 2024 год ад 10.01.2024 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва напярэдадні святкавання Міжнароднага дня мастака прапануе азнаёміцца з дакументамі савецкага графіка, члена Саюза мастакоў БССР Ібрагіма Рафаілавіча Гембіцкага (1900 — 1974).

Яго асабістая справа знаходзіцца ў фондзе Беларускага саюза мастакоў (да 1991 г. – Саюз мастакоў БССР), ілюстрацыі і некаторыя работы – у асабістым фондзе беларускага жывапісца і графіка Мікалая Васільевіча Дучыца, які ў свой час збіраў творы калег.

Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы