27.11.2025

Маладыя літаратары конкурсу “Мост дружбы” ў БДАМЛМ

26 лістапада 2025 года ў межах конкурса маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы “Мост дружбы”, арганізаванага Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з ДУ “Нацыянальны Прэс‑цэнтр Рэспублікі Беларусь”, дэлегацыя маладых аўтараў з Расійскай Федэрацыі наведала Беларускі дзяржаўны архіў‑музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).

 

Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка прадставіла ўстанову, распавяла аб асноўных напрамках яго дзейнасці, фондах і магчымасцях узаемадзеяння з маладымі даследчыкамі і творчымі супольнасцямі.

Вядучы архівіст Н.А.Мізон пазнаёміла гасцей з літаратурна‑дакументальнай выставай “Рыцар чалавечага духу”, прысвечанай 95‑годдзю Уладзіміра Караткевіча. Літаратары таксама наведалі сховішча архіва, дзе вядучы архівіст Т.В.Кекелева распавяла пра ўнікальныя дакументы і фонды, звязаныя з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры.

Візіт літаратараў падкрэсліў важнасць жывога дыялогу паміж архіўнай супольнасцю і сучаснымі аўтарамі: архіўныя калекцыі не толькі захоўваюць гістарычную памяць, але і служаць крыніцай натхнення і даследчых тэм для новага пакалення.