12.06.2024

Лета ў БДАМЛМ

12 чэрвеня 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” выхаванцы летняга аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем ДУА “Палаца дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска пабывалі на экскурсіі вядучага архівіста Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксеніі Віктараўны.

Дзеці даведаліся пра тое, якім чынам захоўваюцца каштоўныя дакументы, рукапісы і эскізы. Яны пазнаёміліся з унікальнымі прадметамі з калекцыі архіва-музея, даведаліся пра жыццё і творчасць вядомых літаратараў, кампазітараў, мастакоў.

Экскурсія дапамагла дзецям пашырыць свае веды аб культурнай спадчыне Беларусі і зразумець яго каштоўнасць. Выхаванцы з цікавасцю слухалі апавяданні гіда і задавалі шмат пытанняў.

Пасля экскурсіі рабяты былі натхнёныя і агучылі свае думкі аб клапатлівым стаўленні да культурнай спадчыны сваёй краіны і захаванні яе для будучых пакаленняў.