14 сакавіка, у мэтах умацавання сувязяў, больш цеснага ўзаемадзеяння і прафесійнай арыентацыі студэнтаў, кіраўнікі БДАМЛМ Макаранка А.А. і Цэнтральнай лабараторыі Клюйко У.Л. правялі сумесную сустрэчу з педагагічным складам і студэнтамі факультэта, падчас якой з ужываннем інтэрактыўных тэхналогій інфармавалі прысутных пра спецыфіку працы архіўных устаноў.
Па завяршэнні сустрэчы, з выкладчыцкім складам кафедры крыніцазнаўства за кубкам гарбаты адбылося абмеркаванне актуальных праблем прафарыентацыі школьнікаў і студэнтаў.