У архіве-музеі захоўваецца фонд Рыгора Прагіна – дырэктара Белдзяржфілармоніі, які быў кіраўніком першай беларускай тэатральнай франтавой брыгады і захаваў дакументы, што тычацца гэтага перыяду. Сярод іх – загад аб стварэнні брыгады, камандзіровачныя лісты, даведкі аб праведзеных канцэртах, перапіска з былымі калегамі Г.Прагіна і інш. Гэтыя ўнікальныя дакументы дазваляюць зразумець ролю мастацтва ў падтрымцы маральнага духу салдат.
Больш падрабязна азнаёміцца з публікацыяй можна па спасылцы https://belta.by/society/view/shli-cherez-bolota-vystupali-na-lesnyh-poljanah-kak-artisty-priblizhali-pobedu-podderzhivaja-boevoj-718356-2025/