Наведвальнікамі яе традыцыйна стала група з Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска. Падчас экскурсіі слухачы прыгадвалі знаёмыя многім песні на словы Г.Бураўкіна: “Малітва”, “Калыханка”, “Зачарованая”, “Завіруха”, “Матылі” і інш. У сувязі з гэтым вядучы архівіст Н.Мізон зрабіла акцэнт на тэме музычнай творчасці і дакументах, якія сведчаць пра сяброўскія стасункі паэта з кампазітарамі, дырыжорамі і выканаўцамі: І.Лучанком, Э.Ханком, В.Вуячычам, В.Роўдам і мн.інш. Зацікавіла экскурсантаў таксама тэма дзіцячай літаратуры і дакументы, прадстаўленыя ў ёй: казкі і аповесці, напісаныя ў 1970-я гг., дзіцячыя пацешкі, створаныя ў 2013 г., фотаздымкі Г.Бураўкіна з уласнымі дзецьмі і ўнукамі і інш. Экскурсанты ўважліва знаёміліся з дакументамі, задавалі шмат дадатковых пытанняў.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

