Увазе навучэнцаў 9 класаў была прадстаўлена прэзентацыя фондаў БДАМЛМ (у тым ліку), дакументаў Я.Брыля, У. Караткевіча, Я. Коласа, М. Танка – пісьменнікаў, уключаных у школьную праграму па беларускай літаратуры. Навучэнцы задавалі шмат пытанняў і праявілі вялікую зацікаўленасць. Мы спадзяемся, што гэты ўрок дапаможа ім лепш зразумець важнасць архіваў і іх ролю ў захаванні гісторыі.
У гэты ж дзень загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Вера Валянцінаўна Біруля правяла аглядную экскурсія для навучэнцаў 2– 4 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 188 г.Мінска». Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, як захоўваюцца і апісваюцца дакументы, пазнаёміліся з гісторыяй БДАМЛМ і яго значнасцю ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Ім распавялі пра тое, якія дакументы можна знайсці ў архіве-музеі і якія гістарычныя падзеі адлюстраваны ў іх. Школьнікі азнаёміліся з выставай " Архіўны пошук, роздум, адкрыццё...", якая экспануецца ў чытальнай зале архіва-музея. Гэта зборнікі, кнігі, артыкулы ў навуковым і перыядычным друку, падрыхтаваныя на аснове дакументаў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ. Па заканчэнні экскурсіі, навучэнцы паабяцалі падзяліцца сваімі ўражаннямі з сябрамі і бацькамі.