У дар архіву-музею былі перададзены біяграфічныя дакументы кінарэжысёра, сцэнарыста, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтв БССР Аляксандра Якаўлевіча Карпава (граматы, віншавальныя адрасы і інш.), рукапісы, альбом с эскізамі дэкарацый да спектакляў, а таксама творчыя дакументы рэжысёра дакументальнага і ігравога кіно, тэатра, сцэнарыста, аўтара паэтычных зборнікаў Аляксандра Аляксандравіча Карпава (сцэнарыі кінаповесці “Человек, который спас мир”, фільма-спектакля “Первый человек в космосе” і інш., рукапісы вершаў), фатаграфіі працоўных момантаў пад час здымак фільма “Грех лицедейства” і інш. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Праца па папаўненні архіва-музея дакументамі з асабістага архіва працягнецца: у хуткім часе будзем чакаць наступнае паступленне.