15.03.2024

Дакументы празаіка, сцэнарыста Уладзіміра Львовіча Мехава (Няхамкіна) паступілі ў БДАМЛМ

14 сакавіка 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марыя Іосіфаўна Пышынская пасля доўгіх перамоў сустрэлася з сынам празаіка Уладзіміра Львовіча Мехава (Няхамкіна) – Сяргеем Уладзіміравічам Няхамкіным.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. У дар архіву-музею былі перададзены біяграфічныя дакументы (пасведчанні, віншавальныя адрасы і інш.), творчыя дакументы празаіка У.Л. Мехава (матэрыялы, сабраныя да аповесцей “Чырвоны губернатар”, “Сцяг над рэўкомам”, “Слухаецца справа аб замаху” (прысвечаная І. Пуліхаву), да дакументальнага фільма “История одной филиграммы”, да п’есы “Полёт” і інш.), перапіска, фатаграфіі і іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць яго творчую дзейнасць і асабістае жыццё і маюць гістарычную каштоўнасць.

Праца па паўненні архіва-музея дакументамі з асабістага архіва У.Л. Мехава (Няхамкіна) працягнецца: у хуткім часе чакаецца наступнае паступленне.