06.02.2024

Дакументы народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва паступілі ў БДАМЛМ

6 лютага 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марыя Іосіфаўна Пышынская і вядучы архівіст Наталля Паўлаўна Прынько пасля некалькіх месяцаў плённых перамоваў наведалі ўдаву народнага мастака Беларусі – Святлану Мікалаеўну Шчамялёву для прыняцця частцы дакументаў (граматы, віншавальныя адрасы, індывідуальныя фотаздымкі і з вядомымі дзеячамі Беларусі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, са студэнтамі і інш.) з асабістага архіва мастака Л.Д. Шчамялёва. Падчас сустрэчы Святлана Мікалаеўна паведаміла пра сямейныя традыцыі,  асабістае жыццё і творчы шлях мужа, яго звычкі.

Галерэя малюнкаў