Чытальная зала

Графік працы

9:00-17:00

  • Пан.
  • Аўт.
  • Сер.
  • Чац.
  • Пят.
  • Суб.
  • Няд.

9:00-16:00

  • Пан.
  • Аўт.
  • Сер.
  • Чац.
  • Пят.
  • Суб.
  • Няд.
Па папярэдніх матываваных заяўках у працоўныя дні да 20.00

Звяртаем увагу, што ў перадсвяточныя дні час працы чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну

Парадак карыстання архіўнымі дакументамі

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальных залах дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. № 133) і Загадам дырэктара БДАМЛМ ад 20.04.2017 №30 «Аб выдачы дакументаў з архівасховішча».
  1. Карыстальнікі дапускаюцца ў чытальную залу на падставе асабістай заявы.Карыстальнікі, якія вядуць навуковую працу ў адпаведнасці з планам навукова-даследчых работ навуковых устаноў, устаноў адукацыі і іншых устаноў альбо выконваюць службовае заданне, прадастаўляюць пісьмо ад арганізацыі, якая накіравала іх. У заяве або пісьме ўказваюцца прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку карыстальнікаў, пасада, вучонае званне, навуковая ступень, тэма, мэта і храналагічныя рамкі даследавання.
    Заява дазвол на працу
  2. Справы і іншыя архіўныя дакументы прадастаўляюцца карыстальніку на падставе запоўненага бланка заказу. Пры атрыманні спраў карыстальнік абавязаны распісацца ў бланку заказу за кожную адзінку захоўвання. Подпіс карыстальніка сведчыць, што ён прымае на сябе адказнасць за захаванасць дакументаў падчас карыстання імі.
    Бланк заказу
  3. Максімальная колькасць спраў для выдачы аднаму карыстальніку ў чытальную залу – 10 адзінак захоўвання. Наступны заказ ад карыстальніка прымаецца толькі пасля здачы спраў папярэдняга заказу.
  4. Справы ў чытальную залу выдаюцца толькі пасля праверкі фізічнага стану і паліставай праверкі, не пазней чым праз шэсць гадзін пасля афармлення заказа.
  5. Асабліва каштоўныя дакументы, якія маюць фонд карыстання ў выглядзе мікра-фота-ксера і электронных копій, для карыстання не выдаюцца. Замест іх выдаюцца копіі.
  6. Адмова або адтэрміноўка ў выдачы архіўных дакументаў дапускаецца ў выпадках:
  • абмежаванняў, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або арганізацыямі і грамадзянамі, у працэсе дзейнасці якіх утварыліся дакументы, перададзеныя на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы;
  • неабходнасці выканання службовых заданняў работнікамі архіва-музея;
  • выдачы спраў і дакументаў у часовае карыстанне iншым установам;
  • выдачы іх іншаму карыстальніку; экспанавання замоўленых дакументаў на выставах.
  1. Дакументы, якія не прайшлі навуковага апісання і тэхнічнага афармлення, для карыстання ў чытальную залу не выдаюцца.
  2. Тэрміны выдачы спраў для карыстальнікаў у чытальную залу – 30 дзён з часу выдачы спраў з архівасховішча.
  3. У выпадку, калі карыстальнік не наведвае чытальную залу на працягу двух тыдняў, падрыхтаваныя для яго дакументы вяртаюцца ў сховішча.
  4. Паўторны заказ спраў пасля вяртання карыстальнікамі ў архівасховішча прымаецца не раней чым праз 3 месяцы з дня іх вяртання, а на справы з асабліва каштоўнымі дакументамі – праз 6 месяцаў.