06.03.2024

БДАМЛМ: удзел у рамках акцый “Архівы – школе” і “Юны архівіст” у экспертным савеце V-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

5 сакавіка 2024 года ў рамках акцый “Архівы – школе” і “Юны архівіст” вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва М. П. Кенька прыняў удзел у экспертным савеце V-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы, у дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

У навукова-практычнай канференцыі удзельнічалі вучні VІІI-XІ класаў г.Мінска і Мінскай вобласці. Праца канферэнцыі вялася ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Школьнікам было прапанавана  звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года.