Наступным пунктам у падарожжы быў рэгіянальны музей народнай творчасці ў мястэчку Моталь – галоўная турыстычная "жамчужына" Іванаўскага раёна. У музеі сабраны ўнікальныя экспанаты, выстаўленыя ў тэматычных экспазіцыях па гісторыі мястэчка, яго рамёствам, адзеннем, абрадам, народным традыцыям і г.д.
Не абышлося і без “Мотальскіх прысмакаў”, бо гэтае мястэчка, акрамя ўсяго іншага, знакаміта сваімі каўбасамі, сырамі і вэнджанай рыбай. Пасля заканчэння тура ўсе ўдзельнікі паездкі з прыемнымі ўражаннямі вярнуліся ў Мінск.