20.05.2024

БДАМЛМ прыняў удзел у штогадовай акцыі “Ноч музеяў”

18 мая 2024 года работнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна прыняла ўдзел у штогадовай акцыі “Ноч музеяў” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі, філіяле ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.

У рамках штогадовай акцыі “Ноч музеяў” вядучым архівістам былі арганізаваны лекцыя і варажба на таро для наведвальнікаў музея. Госці маглі выбраць карты і атрымаць іх інтэрпрэтацыі, якія раскрылі ім таямніцы і далі адказы на пытанні, звязаныя з жыццёвым выбарам. Мерапрымствы прыцягнулі ўвагу гасцей і стварылі атмасферу вечара.

Ноч музеяў апынулася яркай і запамінальнай падзеяй, дзякуючы займальным лекцыям і незвычайным забавам, прапанаваным усімі работнікамі.

Галерэя малюнкаў