23.05.2024

БДАМЛМ прыняў удзел у ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Архіўны дыялог. Да 100-годдзя першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў”

23 мая 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусі (далей – НАРБ) адбылася III-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архіўны дыялог. Да 100-годдзя першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работникаў”. У працы канферэнцыі, якая прайшла ў змешаным off-line і on-line фармаце, прынялі ўдзел каля 50 даследчыкаў з Беларусі і Расіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў; намеснік дырэктара НАРБ А.А. Стуканава. Мадэратарам навуковага мерапрыемства выступіў намеснік дырэктара НАРБ, кандыдат гістарычных навук С.У. Кулінок.

Праца канферэнцыі прайшла ў адпаведнасці з храналагічна-тэматычным планам у рамках наступных праблемных палёў: уплыў архіўных канферэнцый на развіццё архіўнай справы ў Беларусі; пытанні выкарыстання, захоўвання і ўліку дакументаў партыйнага комплексу (да 95-годдзя Цэнтральнага партыйнага архіва КПБ); археаграфія і публікацыя дакументаў ХХ стагоддзя; крыніцазнаўчы патэнцыял архіўных дакументаў па найноўшай гісторыі Беларусі і дзяржаў постсавецкай прасторы; уклад архівістаў у захаванне, выкарыстанне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Беларусі; архіўная справа ў Беларусі ў ХХ–ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка.

У працы канферэнцыі прыняла ўдзел загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.П. Скок, навуковы даклад якой “Дакументы па асабістаму складу асабістых архіваў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны як крыніца гісторыка-біяграфічнай інфармацыі” быў прадстаўлены ў парадку работы секцыі 3 “Вялікая Айчынная вайна ў адлюстраванні гістарычных крыніц”. Акцэнт у даследаванні быў зроблены на ўнікальную ролю БДАМЛМ як навукова-метадычнага цэнтра па працы з дакументамі асабістых архіваў.

Галерэя малюнкаў