13.03.2025

БДАМЛМ прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары

13 сакавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Тэарэтычныя і метадычныя асновы правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і студэнтаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь», арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) па ініцыятыве Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) і гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ).

На мерапрыемстве адбылося абмеркаванне тэарэтыка-практычных асноў правядзення розных па прызначэнні мерапрыемстваў у рамках акцыі «Архівы-школе», пытанняў сістэматызацыі і уніфікацыі дадзенай працы.

З прывітальным словам перад удзельнікамі семінара выступілі дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў і загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар С.М.Ходзін. Дацэнт кафедры крыніцазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.С.Іванова выступіла з лекцыяй «Методыка правядзення адукацыйных мерапрыемстваў з выкарыстаннем архіўных дакументаў», у якой падрабязна асвятліла розныя падыходы да арганізацыі і правядзення адукацыйных мерапрыемстваў і прывяла практычныя прыклады паспяховага выкарыстання архіўных дакументаў БДАМЛМ на ўроках і семінарах.

 Вопытам работы па рэалізацыі акцыі «Архівы-школе» падзяліліся намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок, дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна І.З.Пудакевіч.

На тэму «Ваенна-патрыятычнае выхаванне ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь» выступіў прафесар Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь У.Г.Стуканаў.

У цэлым, семінар у НАРБ стаў важнай пляцоўкай для абмену вопытам і абмеркавання перспектыў развіцця архівазнаўства і дакументазнаўства ў Беларусі.