02.05.2024

БДАМЛМ прымае ўддзел у навукова-практычным семінары “Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей”

30 красавіка 2024 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва К.В. Цынкевіч прыняла удзел у навукова-практычным семінары “Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей” для супрацоўнікаў літаратурных музеяў краіны.

Мерапрыемства было арганізавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і музейных устаноў. Мэтай семінара абрана абагульнене досведу айчынных літаратурных музеяў у кірунку сучасных падыходаў да арганізацыі музейнай дзейнасці па прыцягненні наведвальнікаў. Тэмы дакладчыкаў гучалі у межах наступных праблемных палеў:

  • літаратурныя музеі: тэндэнцыі развіцця і формы супрацоўніцтва;
  • культурная спадчына і літаратурны музей;
  • дзейнасць літаратурнага музея ў сучасных умовах;
  • традыцыі і інавацыі літаратурнага музея;
  • выкарыстанне новых тэхналогій у музейнай дзейнасці.

У сваім дакладзе “Пашырэнне творчых магчымасцей музея: выкарыстанне новых тэхналогій, зацікаўленнасць і залучэнне сучаснай молодзі” К.В.Цынкевіч правяла думку пра неабходнасць выкарыстання новых музейных тэхналогій ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі сучаснага беларускага музея са сродкамі масавай інформацыі і забаўляльнымі ўстановамі. Як найважнейшыя сродкі якаснага паляпшэння музейнай дзейнасці, аўтар выдзяляе музейны менеджмент, музейны маркетынг, камунікацыйныя, інфармацыйныя і адукацыйныя тэхналогіі. Падобны падыход вымагае ад музейнай супольнасці Беларусі не толькі засваення новых тэхналагічных дасягненняў, але і іх прыстасавання да існуючай нацыянальнай музейнай практыкі.