28.02.2024

БДАМЛМ правёў лекцыю для работнікаў структурных падраздзяленняў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі"

28 лютага 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка і вядучы архівіст аддзела работы архіваў арганізацый і фарміравання НАФ А.Э. Любецкая правялі семінар з работнікамі структурных падраздзяленняў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", адказнымі за вядзенне справаводства і архіў.

Асаблівая ўвага была звернута на няўхільнае выкананне патрабаванняў заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, у тым ліку пры фарміраванні і вядзенні спраў пярвічных прафсаюзных арганізацый работнікаў і студэнтаў, устанаўленні тэрмінаў захоўвання дакументаў, парадку складання наменклатур спраў, захавання тэрмінаў навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, а таксама ўмоў выдзялення да знішчэння дакументаў, якія не падлягаюць захоўванню.